Расклад калядных перадач на беларускіх каналах |
| Друк | |
Анонсы
|
22.12.2011 12:52 |
У гэтыя выхадныя католікі ўсяго свету адзначаюць свята Божага Нараджэння. Па добрай традыцыі, асноўныя святочныя набажэнствы з Беларусі і Ватыкана будуць трансліравацца і на каналах беларускага тэлебачання.
d 24 снежня (субота)
- 06.35 — перадача «Існасць» (Беларусь-1)
- 21.50 — прамая трансляцыя ўрачыстага набажэнства ў вігілію Нараджэння Пана з мінскай архікатэдры (Беларусь-1)
- 23.50 — прамая трансляцыя ўрачыстай святой Імшы з Ватыкана, якую ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI (Беларусь-1)
25 снежня (нядзеля)
- 08.50 — каляднае віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча (Беларусь-1);
- 09.20 — перадача «Размова са святаром» (Беларусь-2)
- 16.55 — трансляцыя каляднага паслання Святога Айца «Urbi et orbi» («Гораду і свету») (Беларусь-2).
Жадаем прыемнага прагляду!
|