Айцы марыяне Мінска запрашаюць у Росіцу | Друк |
Анонсы
16.02.2012 11:17

18 лютага 2012 г. Росіца запрашае ўсіх жадаючых на дзень успаміну благаслаўлёных мучанiкаў беларускай зямлi ксяндзоў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча. Пілігрымку ў Росіцу з Мінска арганізуюць айцы марыяне з парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi (м-н Сухарава).

Выезд з Мiнска ў Росіцу адбудзецца 18 лютага ў 06.00 з Сухарава, са ст. м. «Каменная Горка» — у 06.10, са ст. м. «Усход» у 06.30. Вяртанне ў Мінск — каля 22.00/23.00.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:

+375 44 709 03 01 (velcom) Iрына Рубiнава (e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ).     

Росіца — гэта маленькая вёска на ўскрайку Віцебскай вобласці, дзе два каталiцкiя святары Юры i Антонiй, законнiкi з ордэну айцоў марыянаў, узiмку 1943 г. здзейснiлi свой чалавечы i святарскi подзвiг, пайшоўшы разам з атэiстамi i вернiкамi, разам з католікамi і праваслаўнымi ў полымя, распаленае карнiкамi...

Штогод усё больш людзей прыязджае ў Росiцу ў сярэдзiне лютага, каб ушанаваць памяць росiцкiх пакутнiкаў. Росiца — благаслаўлёнае месца, месца асаблiвай споведзi, асаблiвай падзякi за дар жыцця, асаблiвай малiтвы за жывых i памерлых, за сваiх родных, што згараюць у агнi хваробы цi залежнасцi, месца малiтвы за святароў, што вядуць нас да Бога.

 
© 2003-2025 Catholic.by