| Адбудзецца канцэрт у абарону жыцця | | Друк | |
| Анонсы |
| 13.02.2012 12:29 |
|
Канцэрт распачнецца ў 13 гадзін у Зімовым садзе навучальнага корпуса прыхода «Усіх смуткуючых Радасць». Уваход вольны. Як паведамляе Sobor.by, у праграме канцэрту чакаецца мастацкае чытанне, выкананне аўтарскай песні пад гітару, мультымедыйныя прэзентацыі. Вядучая канцэрту — Святлана Панкратава, аўтар тэлепраграмы «Навіны надвор’я» на нацыянальным канале «Беларусь-2». У выкананні ўдзельнікаў атраду «Элейсон» прагучаць песні Святланы Капыловай і іншых аўтараў. Некалькі сваіх песень выканаюць таксама протаіерэй Аляксей Клімаў і матушка Ірына Клімава. |