«Музычная майстэрня» чакае таленавітую моладзь | Друк |
Анонсы
13.06.2012 12:02

Ужо дзясятая «Музычная майстэрня» ў Івянцы пройдзе з 23 па 27 ліпеня. Да ўдзелу запрашаюцца касцёльныя гурты і хоры, кантары і моладзь ва ўзросце ад 16 гадоў, зацікаўленая ў касцёльнай музыцы.

Мэта «Майстэрні» — не толькі вучыцца спевам, але і атрымаць досвед супольнага спеву і праслаўлення Бога, каб такім чынам ажыўляць і ўзбагачаць жыццё сваёй парафіі. Завяршэннем «Майстэрні» стане Малітоўная сустрэча моладзі, што прыпадае на 27–29 ліпеня.

Ініцыятыва правядзення «Майстэрні» належыць польскім цэнтрам рэлігійнай музыкі, якія такім чынам жадаюць падзяліцца сваім памкненнем праслаўляць Бога праз спеў і літургію, а таксама заахвоціць да больш глыбокага яе перажывання. Адным з арганізатараў майстэрні з’яўляецца Ян Паспяшальскі, вядомы польскі музыкант, публіцыст, аўтар радыё і тэлеперадач.

Удзельнікам неабходна мець з сабой:

  • карымат
  • спальны мяшок
  • палатку (пажадана)
  • спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне.

Аб колькасці ўдзельнікаў просім паведаміць па тэлефоне:

+375 29 551 66 42 (МТС) а. Лех Баханэк.

 
© 2003-2026 Catholic.by