Шукай супакой і ідзі за ім: «Вінаграднік» у Оршы запрашае на сустрэчу | Друк |
Анонсы
12.11.2012 13:39

Напэўна, многія мараць аб тым, каб не перажываць шмат па розных прычынах, жыць спакойна, не злавацца і не гневацца. Многія, магчыма, мараць проста жыць у супакоі — нікуды не рвацца, не бегчы, не даказваць і не дабівацца. Усе, хто жадае схіліцца ў разважанні і малітве над тэмай супакою, запрашаюцца на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», якая адбудзецца ў Оршы 24 лістапада.

Мы шукаем супакой у жыцці. Часам думаем, што Бог не дае нам яго. На самой жа справе Бог сам заклікае нас да міру, хоча даць нам супакой: «Пан дасць сілы свайму народу, Пан благаславіць свой народ супакоем» (Пс 28, 11),  «Шукай супакой і ідзі за ім» (Пс 33, 15).

Пачатак сустрэчы «Вінаградніку» ў 8.00, заканчэнне ў 21.00. Ёсць магчымасць начлегу для гасцей здалёк.

Абавязковы папярэдні запіс. Запіс трывае да 19 лістапада.

Тэлефоны:

+375 29 713 02 33, +375 29 145 85 77     а. Аляксандр

+375 29 277 25 50     дыякан Віталій

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by