Салезіянская сям’я Мінска запрашае на свята св. Яна Боска | Друк |
Анонсы
31.01.2013 11:54

31 студзеня 2013 года парафія Св. Яна Хрысціцеля і ўся салезіянская сям’я г. Мінска шчыра запрашае разам адзначыць успамін свайго заснавальніка — св. Яна Боска. Свята распачнецца ўрачыстай св. Імшой у 18.00.

Працягне святочную праграму DonBosco-шоў пад дэвізам «Вер! Радуйся! Дзейнічай!» у Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска.

Сярод запрошаных гасцей Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп дыяцэзіі Лінц Людвіг Шварц SDB (Аўстрыя), інспектар Варшаўскай інспекторыі, да якой належаць і салезіяне Беларусі, айцец Славамір Лубян SDB.

Асаблівасцю ўрачыстасці стане прыняцце першых кандыдатаў у Асацыяцыю салезіянаў-супрацоўнікаў. Гэта гістарычны момант працы салезіянскай сям’і ў Мінску.

Нагадваем наш адрас: г. Мінск, вул. Пляханава, 28/1.

(VGr)

 


 

 
© 2003-2024 Catholic.by