Сёння дзень сыходу Бэнэдыкта XVI з пасады Біскупа Рыма. У Мінску адбудзецца адмысловае набажэнства за Папу | Друк |
Анонсы
28.02.2013 15:05

28 лютага ў мінскай архікатэдры адбудзецца святая Імша і малітва за папу Бэнэдыкта XVI, які ў гэты дзень у 20.00 па італьянскім часе пакіне пасаду Біскупа Рыма. У межах набажэнстваў плануецца арганізаваць паказ апошніх публічных выступленняў Пантыфіка.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, «прагнучы аказаць духоўную падтрымку Пантыфіку, а таксама дбаючы пра далейшы лёс Каталіцкага Касцёла і выпрошваючы святло Духа Святога для абрання новага Наступніка святога Пятра», запрашае духавенства, кансэкраваных асобаў і супольнасць вернікаў да ўдзелу ў гэтых набажэнствах.

Святая Імша ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) распачнецца ў 18.30.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by