План бліжэйшых падзей у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | Друк |
Анонсы
28.02.2013 16:00
1. Пасля фактычнага сыходу Бэнэдыкта XVI з пасады Біскупа Рыма (28 лютага ў 22.00 па беларускім часе) і на працягу перыяду sede vacante ў каноне Імшы будуць апускацца словы «разам з Папам нашым…», а прамаўляцца толькі словы «разам з біскупам нашым…».

2. 2–3 сакавіка — практычны семінар у Баранавічах для свецкіх журналістаў «Хрысціянства ў свецкіх СМІ»

3. 9 сакавіка — велікапоснае чуванне моладзі ў мінскай архікатэдры. Пачатак у 21.30

4. 15–17 сакавіка — курс для катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Слуцку

5. 26 сакавіка ў 11.00 — Імша Хрызма ў магілёўскай катэдры

6. 28 сакавіка ў 10.00 — Імша Хрызма ў мінскай архікатэдры

7. З 1 чэрвеня распачнецца перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Па Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перэгрынацыя завершыцца падчас урачыстасцяў у Будславе (5–6 ліпеня).

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by