| Адбудзецца ўнясенне рэліквій Яна Паўла ІІ у Чырвоны касцёл | | Друк | |
| Анонсы |
| 01.04.2013 10:22 |
|
Па просьбе кс. Уладзіслава Завальнюка, пробашча парафіі, рэлікварый з крывёю перадаў Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар папы Яна Паўла II. Даведка: Традыцыя ўшанавання рэліквій у Каталіцкім Касцёле паходзіць з першых часоў хрысціянства. Калі здараліся выпадкі мучаніцкай смерці хрысціянаў, іншыя вызнаўцы Хрыста збіралі гэтую кроў на хусціны, бо для іх гэта было сведчанне мужнай веры. У тыя ж часы менавіта каля магіл мучанікаў збіраліся хрысціяне і там цэлебравалі літургію. Асабліва ўшаноўваліся рэліквіі ў часы сярэднявечча. У той час у алтары святыняў абавязкова ўмуроўваліся рэліквіі святых як знак злучэння ахвяры Езуса Хрыста з ахвярамі мучанікаў. Умацоўвалі культ ушанавання рэліквій і шматлікія цуды, якія здараліся з тымі, хто маліўся праз заступніцтва святых. Ушаноўваюцца не толькі рэліквіі мучанікаў, але і святых вызнаўцаў, якія памерлі сваёй смерцю. Рэліквіі дапамагаюць вернікам разважаць пра жыццё святога, маліцца праз яго заступніцтва і мабілізуюць да святасці. (AG) |