|
У Мінску адбудзецца сустрэча для тых, хто цікавіцца дамініканскай харызмай |
| Друк | |
|
Анонсы
|
|
26.06.2013 13:52 |
|
Дамініканскі Ордэн, які існуе ў Беларусі, складаецца з чатырох галін: айцы, кляўзуровыя сёстры, апостальскія сёстры і свецкія асобы. Разам яны з’яўляюцца так званай дамініканскай сям’ёй. Тыя, хто цікавіцца дамініканскай харызмай, асабліва моладзь, але не толькі яна, запрашаюцца на сустрэчу 20 ліпеня ў Мінску.
Прадстаўнікі кожнай з чатырох галін Ордэну раскажуць аб істотных рысах сваёй харызмы і спосабу жыцця. У рамках сустрэчы адбудуцца таксама святая Імша, адарацыя, Літургія гадзін, Ружанец і канферэнцыя на тэму паклікання.
Магчымы асабістыя размовы і дыскусіі. Для ўдзельнікаў сустрэчы будзе арганізаваны абед.
Запіс па тэлефонах:
+375 29 291 92 11 а. Раман +375 29 946 81 28 с. Любаміра (AG)
|