У Віцебску адбудзецца ХII фестываль «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску 2013–2014». Ён пройдзе з 20 снежня па 6 студзеня.
Праграма фестываля:
20 снежня - выстава дзіцячай творчасці “Калядная завея”. Творы дзяцей і моладзі ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” /Віцебскі абласны мастацкі музей, г. Віцебск, вул. Леніна, 33/
21 снежня, 12.00 - выстава дзіцячых твораў фларыстыкі і твораў з нетрадыцыйных матэрыялаў “Скарбніца Ражства” (настаўнікі: Жылінская С.В., Швед Л.М., Варабчук В.В.) /катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, вул. В.-Інтэрнацыяналістаў, 28/
25 снежня, 12.00 - канцэрт парафіяльнага хора (мастацкі кіраўнік Таццяна Дарафеева) “Калядкі на ўсе ладкі” /касцёл Святога Духа, вул. Чкалава 5а/
26 снежня, 12.00 - святочная батлейка ў выкананні маленькіх артыстаў з гарадоцкай парафіі Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі для маленькіх пацыентаў УА “Віцебскі дзіцячы абласны клінічны шпіталь” /Актавая зала УА “Віцебскі дзіцячы абласны клінічны шпіталь”, вул. Шрадэра/
2 студзеня, 14.00 - адкрыццё выставы творчасці дзяцей і моладзі клуба “Юнікс”; Святочная імпрэза “Цуд Божага Нараджэння” ў выкананні дзяцей і моладзі парафіі Езуса Міласэрнага для пацыентаў дзіцячых аддзяленняў УЗ “Віцебская абласная клінічная бальніца” /Актавая зала УЗ “Віцебская абласная клінічная бальніца”, вул. В.-Інтэрнацыяналістаў, 37/
3 студзеня, 10.00 – 15.00 - конкурс нацыянальнай батлейкі /ДУА Палац творчасці дзяцей і моладзі г. Віцебска, вул. Касманаўтаў, 2/
4 студзеня - фестываль каляднай песні “Зорка з Бэтлеема” /г. Міёры, Дом культуры/
6 студзеня, 18.00 - св. Імша на Аб’яўленне Пана /катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, вул. В.-Інтэрнацыяналістаў, 28/ 19.00 - канцэрт класічнай музыкі ў выкананні салістаў і музычных калектываў Віцебскай абласной філармоніі /катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, вул. В.-Інтэрнацыяналістаў, 28/ (AG)
|