У гадавіну абрання Папы Францішка адбудзецца Імша падзякі ў мінскай архікатэдры |
| Друк | |
Анонсы
|
11.03.2014 23:35 |
13 сакавіка прыпадае першая гадавіна абрання кардынала Хорхе Марыё Берголіо, які ўзяў сабе імя Францішак, у якасці Наступніка святога Пятра. Як паведаміла Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у гэты дзень у 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша падзякі.
Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Сардэчна запрашаюцца ўсе жадаючыя. (AG)
|