У сераду ў Мінску адбудзецца традыцыйны інсцэнізаваны Крыжовы шлях. Ён пройдзе каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44а).
Пачатак у 18.30. Пасля Крыжовага шляху адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.