Працэсія Божага Цела пройдзе ў Мінску 1 чэрвеня | Друк |
Анонсы
28.05.2014 12:06

Працэсія Божага Цела ў Мінску сёлета адбудзецца 1 чэрвеня. Па традыцыі яна пачнецца ў 9 гадзін Імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Працэсія Божага Цела — эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана. Яна праходзіць звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі. У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 19 чэрвеня.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by