У Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці з нагоды аднаўлення Кальварыі і юбілею касцёла (абноўлена) | | Друк | |
Анонсы |
07.09.2014 20:53 |
11.00 – прывітанне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў касцёле 11.20 – малітоўная працэсія на мядзельскую Кальварыю 12.00 – прывітанне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ля ўваходнай брамы Кальварыі 12.15 – абрад благаслаўлення брамы і адбудаванай Кальварыі 12.30 – набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыі 14.00 – урачыстая святая Імша на Гары Крыжоў «Першыя звесткі пра Кальварыю ў Мядзелі датуюцца XVIII стагоддзем. Гэта адзіная гістарычная Кальварыя, якая дзейнічае па сённяшні дзень у Беларусі. Стагоддзі непашкадавалі гэтае святое месца. І, хаця ад велічных і прыгожых капліц засталіся толькі рэшткі падмуркаў ды муроў, то ў памяці вернікаў яна існуе і дзейнічае па сённяшні дзень. На працягу гадоў Кальварыя збірала натоўпы людзей з розных ваколіц — гэта былі нашыя дзяды і прадзеды, а таксама вернікі з-за мяжы. Сёння мы прагнем адбудаваць, вярнуць нашую спадчыну, каб, як і нашыя продкі, ушаноўваць гэтае святое месца», — звяртаецца да ўсіх зацікаўленых у сваім лісце «Адновім Кальварыю разам» а. Павел Леліто OCD, пробашч парафіі ў Мядзелі. (AYU) |