У Нарачы адбудзецца імпрэза да 94-й гадавіны з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ |
| Друк | |
Анонсы
|
15.05.2014 13:30 |
Да 94-й гадавіны з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, якая прыпадае на 18 мая, у парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) пройдзе імпрэза пад назвай “Гэтае дзіця будзе кімсьці вялікім”. Імпрэзу правядзе 16 мая перад вячэрняй Імшой моладзь парафіі, распавёўшы падчас яе пра пра цуд нараджэння Караля Вайтылы і ахвярнасць яго маці Эміліі.
Таксама ў гэты дзень з нагоды 16 чысла месяца пасля кожнай Імшы адбудзецца ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ.
Паводле naracz.na.by (AG)
|