Семінар «Адказнасць: міфы і рэальнасць» адбудзецца ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (+online) |
| Друк | |
Анонсы
|
24.05.2014 17:18 |
25 мая пасля Імшы на 12.00 у мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максіміліяна Марыі Кольбэ (Кунцаўшчына) адбудзецца семінар на тэму «Адказнасць: міфы і рэальнасць».
Разам з вядучымі - псіхолагам-кансультантам Наталляй Станкевіч і доктарам маральнай тэалогіі а. Аляксандрам Уласам OFMConv – удзельнікі змогуць шукаць адказы на такія і іншыя пытанні:
- Як выхаваць па-сапраўднаму адказных дзяцей?
- Чаму дарослыя дзеці застаюцца «на шыі» ў бацькоў і не жадаюць будаваць сваё жыццё?
- Адкуль з'яўляюцца інтэрнэтаманіі, алкагалізм, сексуальныя і іншыя залежнасці, і што рабіць, каб абараніць сябе ад іх уплыву і дапамагчы пакутуючаму ад іх?
- Што такое сапраўднае сяброўства?
- Якая сувязь паміж адказнасцю і духоўным узрастаннем?
На семінар запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Для тых, хто не можа наведаць семінар, будзе праводзіцца онлайн-трансляцыя.
Паводле jan.by (AG)
|