Семінарыя ў Пінску правядзе рэкалекцыі для хлопцаў |
| Друк | |
Анонсы
|
21.05.2014 18:56 |
З 28 да 31 ліпеня 2014 г. Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць рэкалекцыі для хлопцаў, якія жадаюць распазнаваць свой жыццёвы шлях разам з Хрыстом і пад Яго кіраўніцтвам. Запрашаюцца хлопцы з 15 гадоў.
Пачатак 28 ліпеня ў 19.00, заканчэнне 31 ліпеня ў 14.30.
“Калі хочаш лепш прыгледзецца да свайго жыцця, калі хочаш адкрыць сэнс штодзённых спраў, калі хочаш навучыцца бачыць ва ўсім Божую любоў, паспрабуй зрабіць гэта разам з намі!” – запрашаюць арганізатары рэкалекцый.
Пра свой удзел паведаміць папярэдне: тэл. 8-029 523 51 53, e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(AG)
|