У кастрычніку адбудзецца пілігрымка сем’яў у Пінск |
| Друк | |
Анонсы
|
23.05.2014 10:38 |
Пілігрымка сем’яў у катэдральны касцёл у Пінску адбудзецца 25 кастрычніка, яна будзе праходзіць пад дэвізам «Малітва — моц сям’і».
Пілігрымка будзе спалучана са святкаваннем 100 - годдзя з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Пачатак плануецца ў 11.00, а заканчэнне ў 16.00.
У праграме запланавана Эўхарыстыя, малітва на Ружанцы, Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя, сведчанні, супольны пасілак.
Маецца магчымасць начлегу для пілігрымаў па папярэднім запісе ў а. Пятра Бялевіча OMI.
|