Рэкалекцыі для сямейных кансультантаў і «Школа нараджэння» пройдуць у Навагрудку | Друк |
Анонсы
23.05.2014 10:59

У Навагрудку ў перыяд з 25 па 30 ліпеня адбудуцца рэкалекцыі для кансультантаў па справах сямейнага жыцця, а таксама ў перыяд з 2 па 7 жніўня там жа запланавана правядзенне «Школы нараджэння».

На рэкалекцыях могуць прысутнічаць не толькі кансультанты, але і асобы, якія з'яўляюцца навучэнцамі «Школы сямейнага жыцця» ў Гродне і Мінску, ці тыя, хто толькі  паступае ў яе.

Да ўдзелу ў «Школе нараджэння» запрашаюцца  сужэнцы, гінеколагі і акушэры.

Папярэдні запіс:

а. Пётр Фраштэнга OCD +375 29 130 18 54


 

 
© 2003-2024 Catholic.by