Аб’яўлены набор на навучанне на Курсах сямейнага жыцця ў Гродне |
| Друк | |
Анонсы
|
06.06.2014 06:19 |
Курсы сямейнага жыцця ў Гродне распачынаюць чарговы навучальны 2014/2015 год. Запрашаюцца ўсе жадаючыя на лекцыі па асновах праўды веры і хрысціянскай сям’і.
Лекцыі ў 2014/2015 навучальным годзе будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе: Гродна, вул. Курчатава, 20 (Дзевятоўка).
Усе ахвотныя могуць атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца па тэлефоне:
+375295884273 Ірына Мялешка
Мэта і задачы навучання на курсах:
- Мэтай курса з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў для працы ў сямейных кансультацыях.
- Працаўнікі сямейных кансультацый павінны ўмець падтрымліваць і дапамагаць праблемным сем’ям, напрыклад, з праблемамі алкагалізму, з дзецьмі-інвалідамі, сем’ям, якія знаходзяцца ў крызісе ці якім пагражае развод, адзінокім маці і г.д. Менавіта таму ў праграме навучання прысутнічае шмат прадметаў па псіхалогіі і практычных заданняў.
- Асобы, якія працуюць у кансультацыях, павінны быць практыкуючымі католікамі, таму ў праграме ёсць асноўныя прадметы па тэалогіі і этыцы.
- Курс дапаўняе атрыманне грунтоўных ведаў на тэму натуральнага метаду распазнання плоднасці.
- Заканчэнне курса навучання будзе падставай для атрымання кананічнай місіі ў працы з сем’ямі ў каталіцкіх сямейных кансультацыях.
Рада па справах сям’і пра KKББ
|