У Гродне ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста пройдзе эўхарыстычная працэсія |
| Друк | |
Анонсы
|
13.06.2014 10:49 |
19 чэрвеня католікі Гродна разам з усім Касцёлам адзначаць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Свята пачнецца ў 18 гадзін у катэдральным касцёле. Пасля Імшы вырушыць эўхарыстычная працэсія.
Цырымонія завершыцца пры касцёле айцоў францішканцаў. Тыя, хто не будзе мець магчымасці прыняць удзел у Імшы на працягу дня або а 18-й гадзіне, запрашаюцца непасрэдна да ўдзелу ў Літургіі Найсвяцейшай Ахвяры пасля працэсіі.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў на гэтае эўхарыстычнае святкаванне. Асабліва запрашаюцца дзеці, што прыступілі сёлета да Першай Камуніі, каб падзякаваць за гэты дар. (AG)
|