У Гродне ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста пройдзе эўхарыстычная працэсія | Друк |
Анонсы
13.06.2014 10:49

19 чэрвеня католікі Гродна разам з усім Касцёлам адзначаць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Свята пачнецца ў 18 гадзін у катэдральным касцёле. Пасля Імшы вырушыць эўхарыстычная працэсія.

Цырымонія завершыцца пры касцёле айцоў францішканцаў. Тыя, хто не будзе мець магчымасці прыняць удзел у Імшы на працягу дня або а 18-й гадзіне, запрашаюцца непасрэдна да ўдзелу ў Літургіі Найсвяцейшай Ахвяры пасля працэсіі.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў на гэтае эўхарыстычнае святкаванне. Асабліва запрашаюцца дзеці, што прыступілі сёлета да Першай Камуніі, каб падзякаваць за гэты дар.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by