У гродзенскай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі для святароў |
| Друк | |
Анонсы
|
13.06.2014 13:00 |
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для cвятароў Гродзенскай дыяцэзіі. Рэкалекцыі пройдуць у два туры: 25-28 жніўня і 1-4 верасня.
Рэкалекцыі пачнуцца малітвай у капліцы семінарыі а 21 гадзіне, завершацца супольным абедам.
Аб удзеле ў дадзеных рэкалекцыях неабходна паведаміць пісьмова або па тэлефоне на адрас дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне да 14 жніўня.
(AG)
|