У гродзенскай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі для святароў | Друк |
Анонсы
13.06.2014 13:00

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для cвятароў Гродзенскай дыяцэзіі. Рэкалекцыі пройдуць у два туры: 25-28 жніўня і 1-4 верасня.

Рэкалекцыі пачнуцца малітвай у капліцы семінарыі а 21 гадзіне, завершацца супольным абедам.

Аб удзеле ў дадзеных рэкалекцыях неабходна паведаміць пісьмова або па тэлефоне на адрас дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне да 14 жніўня.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by