Салезіяне запрашаюць дзяцей на адпачынак у летні лагер |
| Друк | |
Анонсы
|
11.07.2014 11:23 |
Мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля і Каталіцкі моладзевы цэнтр імя св. Яна Боско запрашаюць дзяцей на адпачынак у летні лагер “Канікулы з Богам”. Лагер будзе арганізаваны салезіянамі з 14 па 25 ліпеня 2014 г. у Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску (вул. Пляханава, 28/1).
Тэма лагеру – “Да Неба разам са св. Дамінікам Савіо”. Пачатак – святая Імша кожны дзень у 8.00, заканчэнне - у 17.00.
У лагер запрашаюцца дзеці 6-14 гадоў.
У праграме - малітва, канферэнцыі, праца ў групах, разнастайныя гурткі, вясёлыя гульні, наведванне цікавых месцаў, танцы, тэатр і інш.
Запісацца, даведацца пра кошт і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне:
+375 29 938 64 07 с. Люцыя Бальцэвіч FMA
(AG)
|