У лучайскай парафіі пройдзе свята ў гонар св. Ганны | Друк |
Анонсы
21.07.2014 11:53

Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) запрашае на фэст у гонар святой Ганны. Свята адбудзецца 26 ліпеня.

У праграме:

15.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
16.00 – урачыстая Імша з сакрамэнтам канфірмацыі (узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
18.00 – святочная праграма з забавамі, “вёскай майстроў”, лучайскімі прысмакамі і канцэртам.

У межах святкавання сярод іншых гасцей выступяць мясцовая моладзь, гурт “Сейбіт”, бард Віктар Шалкевіч, гурт “Recha”, гурт “Laudans”, акардыяніст-віртуоз Дзмітрый Корсак, эстрадны выканаўца Іван Буслай.

Запланавана таксама фаер-шоў і феерверк.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by