Свята сям'і і сужэнскіх каштоўнасцяў пройдзе ва Уздзе | Друк |
Анонсы
04.08.2014 13:08

9 жніўня 2014 г. ва Уздзе пройдзе свята сям'і і сужэнскіх каштоўнасцяў. На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя, а таксама сем'і, якія належаць да руху "Суполкі Маці Божай". Гэты сямейны рух сёлета адзначае сваё 10-годдзе

Святочная праграма адбудзецца па адрасе: г. Узда, вул. Камуністычная, 4. Сустрэча распачнецца ў 10.00 у мясцовым касцёле малітвай падзякі Богу за каштоўны дар, якім ёсць сям'я. Затым прадугледжана музычна-забаўляльная праграма для дарослых і дзяцей.

Таксама прысутныя атрымаюць магчымасць скарыстацца бясплатнай кансультацыяй дарадцаў сямейнага жыцця, адваката і святара.

Сардэчна запрашаем і будзем рады ўсім.

Арганізатары

 
© 2003-2024 Catholic.by