Адбудзецца пілігрымка з Бярозы ў санктуарый у Лагішыне |
| Друк | |
Анонсы
|
12.08.2014 12:13 |
З 18 па 22 жніўня 2014 г. адбудзецца ХІІ пешая пілігрымка з Бярозы (Пінская дыяцэзія) у дыяцэзіяльны санктуарый у Лагішыне, дзе ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Пілігрымка пачнецца 18 жніўня ў 7 гадзін раніцы святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.
Пілігрымам неабходна мець з сабой спальнік або коўдру, добры абутак, дажджавік, рукзак на падручныя рэчы, посуд (кубак, лыжку, міску), лекі (калі трэба).
Харчаванне, правоз багажу, медыцынская дапамога гарантаваны.
Кошт пілігрымкі – 100 тысяч рублёў (уваходзіць праезд Лагішын – Пінск).
Неабходна папярэдзіць, калі патрэбны начлег у Бярозе з 17 на 18 жніўня.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
8029 790 80 16 кс. Уладзімір Буклярэвіч (AG)
|