Адбудзецца пілігрымка з Бярозы ў санктуарый у Лагішыне | Друк |
Анонсы
12.08.2014 12:13

З 18 па 22 жніўня 2014 г. адбудзецца ХІІ пешая пілігрымка з Бярозы (Пінская дыяцэзія) у дыяцэзіяльны санктуарый у Лагішыне, дзе ўшаноўваецца цудатворны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Пілігрымка пачнецца 18 жніўня ў 7 гадзін раніцы святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.

Пілігрымам неабходна мець з сабой спальнік або коўдру, добры абутак, дажджавік, рукзак на падручныя рэчы, посуд (кубак, лыжку, міску), лекі (калі трэба).

Харчаванне, правоз багажу, медыцынская дапамога гарантаваны.

Кошт пілігрымкі – 100 тысяч рублёў (уваходзіць праезд Лагішын – Пінск).

Неабходна папярэдзіць, калі патрэбны начлег у Бярозе з 17 на 18 жніўня.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:


8029 790 80 16     кс. Уладзімір Буклярэвіч

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by