Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі | | Друк | |
Анонсы |
20.08.2014 11:53 |
21-22 жніўня 2014 г. у мястэчку Лагішын (Пінскі р-н) адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці з нагоды свята абраза Маці Божай Каралевы Палесся. З 18 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі збіраюцца ў Баранавічах і Бярозе, каб прайсці паломніцкі шлях да цудатворнага абраза Багародзіцы. Вечарам 21 жніўня ў Лагішынскі санктуарый прыбываюць самыя розныя групы пілігрымаў, каб разам з усім Божым народам Пінскай дыяцэзіі святкаваць урачыстасць сваёй Нябеснай Заступніцы. (AG) |