| 
					У Бараўлянах адкрыецца новы салезіянскі араторый			 | 
				
		| Друк |		 | 
	
	| 
								
													Анонсы												
					 | 
	| 
		26.08.2014 17:36	 | 
| 
  Новы салезіянскі араторый імя Святога Дамініка Савіо будзе адкрыты пры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціян у Бараўлянах. Яго асвячэнне адбудзецца ў Мінскім раёне 20 верасня. 
 Адкрыццё новага араторыя стане пачаткам да 200-годдзя святкавання дня нараджэння св. Яна Боско.
  Праграма адкрыцця і асвячэння араторыя: - 09:30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
 - 10:15 Пачатак урачыстасцяў гімнам да Св. Яна Боско.
 - 10:30 Прывітальнае слова да ўдзельнікаў урачыстасцяў Рэгіянальнага Настаяцеля місіі “Св. Францыска Сальскага” (Салезіяне ў Беларусі) кс. Віктара Гайдукевіча SDB.
 - 10:45 Падрыхтоўка да Святой Імшы.
 - 11:00 Урачыстая Св. Імша пад кіраўніцтвам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
 - 13:00 Абрад благаслаўлення Салезіянскага Манаскага Дому з Салезіянскім Араторыям і памятнай табліцы.
 - 13:45 Абед (для ўсіх удзельнікаў) з вясёлай праграмай з конкурсамі, песнямі і танцамі
 - 15:00 Тэатральная прэзентацыя салезіянскімі араторыямі галоўных падзей урачыстасці: Бараўляны (асвячэнне араторыя),Мінск (гадавіна прыбыцця рэліквій), Смаргонь (пачатак абыходу юбілейнага года).
 - 16:00 Завяршэнне ўрачыстасці. Розыгрыш латарэі. Малітва.
 - 16.20 Музычны канцэрт для жадаючых
 
 Араторый — хрысціянскае выхаваўчае асяроддзе для дзяцей і моладзі. З лацінскай мовы слова «араторый» азначае месца для малітвы. Салезіянскі араторый — свайго роду «дом гасціннасці», дзе кожны можа знайсці сваё месца. Першыя араторыі працавалі задоўга да св. Яна Боско, але першы салезіянскі араторый быў заснаваны менавіта ім. Мэта салезіянскага араторыя — выхаванне добрых хрысціянаў.  Салезіянская сям’я ў Беларусі і парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) сардэчна запрашаюць усіх вернікаў, а асабліва моладзь, на ўрачыстае адкрыццё і благаслаўленне новага араторыя Св. Дамініка Савіо, а таксама пачатак абыходу юбілейнага года 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско.  Урачыстасці пройдуць па адрасе: пасёлак Лясны, вул. Аляксандрова, 4а  
   Паводле www.sdb.by  
  
 |