У ноч на 28 верасня ў Полацку пройдзе начное чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі |
| Друк | |
Анонсы
|
04.09.2014 14:34 |
Ужо традыцыйна восенню моладзь Віцебскай дыяцэзіі збіраецца на начное чуванне, якое сёлета адбудзецца з 27 на 28 верасня.
У гэтым годзе асаблівым чынам тэмай чування стануць разважанні пра адносіны з Богам, с самім сабой, з іншым чалавекам. У праграме запланаваны супольная малітва і споведзь. Святую Імшу ўзначаліць Віцебскі ардынарый Алег Буткевіч.
Праграма чування: - 20.00 - рэгістрацыя; вячэра
- 21.00 - канферэнцыя "мае адносіны з Богам, самім сабою, іншым чалавекам" (кс.Вячаслаў Пялінак)
- 21.40 - прадстаўленне парафій
- 22.30 - канферэнцыя (працяг)
- 23.30 - Адарацыя (споведзь)
- 01.00 - Святая Імша
- 02.00 - перапынак на гарбату
- 02.30 - Пантаміма "Рукі"
- 03.00 - Святы Ружанец
- 04.00 - перапынак
- 04.30 - Малітва праслаўння
- 05.30 - Снеданне
с. Таццяна Гмыза
|