| 
					Piligrymka.by запрашае наведаць Фаціму			 | 
				
		| Друк |		 | 
	
	| 
								
													Анонсы												
					 | 
	| 
		09.09.2014 13:21	 | 
| 
  Парафія Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (piligrymka.by) запрашае далучыцца да пілігрымкі ў Фаціму. Яна адбудзецца 2-17 кастрычніка 2014 г. 
У Фаціме (Партугалія) з 13 мая па 13 кастрычніка 1917 г. пачала аб’яўляцца Панна Марыя. Сёння ў Фаціму з’язджаюцца людзі з усяго свету, просячы Маці Божую аб заступніцтве і патрэбных ласках. Зараз Касцёл рыхтуецца да 100-гадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай. 
  У мінулым годзе ў пілігрымцы прынялі ўдзел 100 чалавек з Беларусі, сёлета святое месца наведае 150 чалавек. Пілігрымкі чакаюць таксама вернікі з Мядзеля разам з айцамі кармэлітамі. 
  Падчас падарожжа ў Фаціму пілігрымы змогуць наведаць таксама найбольш славутыя санктуарыі Маці Божай у Еўропе: Ліхень, Люрд, Ля Салет, Чэнстахову, ушанаваць рэліквіі апостала Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла – першым месцы пешага супольнага хрысціянскага пілігрымавання ў Еўропе, наведаць найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барселоне і Кёльне і, згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў, атрымаюць магчымасць абмыцца ў водах акіяна, што сімвалізуе пачатак новага жыцця.
  Кошт пілігрымкі - 680 еўра + віза.
  Запісацца можна па тэлефонах: 
  +375 29 618 68 87, +375 29 518 76 86 Падрабязнасці на piligrymka.by  (AG) 
    
 |