У Росі адбудуцца рэкалекцыі для мужчын | Друк |
Анонсы
12.09.2014 12:07

20 верасня 2014 г. у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі пройдуць рэкалекцыі для мужчын «Быць вучнем Хрыста». Спецыяльным госцем гэтых духоўных практыкаванняў стане Дональд Турбіт, каардынатар «Служэння Абнаўлення» (Renewal Ministry) і кіраўнік міжнароднага каталіцкага руху «Мужчыны святога Юзафа».

Дональд Турбіт на працягу 20 гадоў быў пажарным у Роуд-Айлендзе, 30 гадоў вёў уласны бізнэс, мае з жонкай траіх дзяцей і трынаццаць унукаў. Больш за 20 гадоў праводзіць місіі і канферэнцыі ва ўсёй Новай Англіі, Усходняй Еўропе, Афрыцы, В'етнаме. У 2013 г. Дональд Турбіт і яго жонка Пэт атрымалі ўзнагароду «Lumen Gentium» за сваё служэнне справе новай евангелізацыі.

Рэкалекцыі пачнуцца ў 10.00, завершацца святой Імшой у 18.00.

Уся інфармацыя па тэлефоне:

(029) 311 52 27.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by