Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 25-годдзе біскупскай сакры |
| Друк | |
Анонсы
|
27.10.2014 16:14 |
20 кастрычніка прыпадае 25-я гадавіна біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Святкаванне пройдзе ў дзень імянін Мітрапаліта — 28 кастрычніка, у свята святых Сымона і Юды, апосталаў.
У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў гэты дзень у 18.30 адбудзецца святая Імша.
Мітрапаліт сардэчна запрашае на Імшу, а таксама просіць аб малітве ў яго інтэнцыі.
(AG)
|