Парафія Святога Францішка запрашае на набажэнства «Transitus» | Друк |
Анонсы
23.09.2014 13:18

3 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus». Набажэнства з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года.

— Парафія Св. Францішка ва Уруччы знаходзіцца на этапе пачатку будовы ўласнага касцёла, таму часова мы молімся ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы, — расказаў Catholic.by адміністратар парафіі Св. Францішка а. Андрэй Букштан OFM Cap.

 

«Transitus» з лацінскай мовы азначае «пераход». Набажэнства з’яўляецца магчымасцю падзякі за дар св. Францішка, які ў апошнія гады свайго жыцця атрымаў стыгматы — раны Хрыста.

Пачатак набажэнства ў 19.00

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by