Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі памоліцца на ружанцы праз скайп (+дададзена праграма) |
| Друк | |
Анонсы
|
17.10.2014 10:15 |
Скайп-малітва моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на ружанцы пройдзе 18
кастрычніка ў межах Ружанцовага Кангрэсу, які адбудзецца ў Беларусі з 4
па 26 кастрычніка.
У малітве праз скайп прыме ўдзел моладзь з Гродна, а таксама з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Ліда-Фара), парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі, парафіі Свв. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве, парафіяльнага касцёла Св. Міхаіла ў Навагрудку. Цэнтр скайп-малітвы будзе арганізаваны ў Гродне ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі) пасля Імшы ў 19.00. Праграма малітвы: - 1 таямніца — малітва Езуса ў Аліўным садзе — разважанні рыхтуе моладзь з Гродна (пабрыгідскі касцёл)
- 2 таямніца — Бічаванне Пана Езуса — разважанні рыхтуе моладзь Астравеччыны (санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі)
- 3 таямніца — укаранаванне цернем — разважанні рыхтуе моладзь Радуньскага дэканату (касцёл у Воранаве)
- 4 таямніца — Крыжовы шлях — разважанні рыхтуе моладзь Лідчыны (касцёл Узвышэння Святога Крыжа, Ліда (Фара))
- 5 таямніца — смерць Пана Езуса — разважанні рыхтуе моладзь Навагрудчыны (касцёл св. Міхаіла ў Навагрудку)
Ілья Лапато
|