Чырвоны касцёл арганізоўвае пілігрымку ў Пінск да 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтэка | Друк |
Анонсы
02.10.2014 09:55

Парафія Ссв. Сымона і Алены ў Мінску арганізоўвае аўтобусную пілігрымку ў Пінск з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння першага кардынала Казіміра Свёнтэка. Паездка запланавана на 25-га кастрычніка.

У праграме святкавання — святая Імша ў пінскай катэдры, экскурсія па Пінску і наведванне марыйнага санктуарыя ў Лагішыне на зваротным шляху.

Выезд з Мінска ў 06.30. Кошт 240 тысяч беларускіх рублёў.

Запіс па тэлефонах:

  • 8 029 632 42 03
  • 8 033 313 36 48



 
© 2003-2024 Catholic.by