Ігнацыянскія рэкалекцыі пройдуць у Баранавічах |
| Друк | |
Анонсы
|
03.10.2014 12:07 |
У Баранавiчах 25-30 лістапада і 2-7 снежня адбудуцца індывідуальныя рэкалекцыi на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса — Ордэна езуітаў.
Рэкалекцыі прадугледжваюць часовае адмаўленне ад звычайных кантактаў і адасобленасць; яны паўтараюцца звычайна раз у год, спрыяючы выпрабаванню духоўнага жыцця чалавека і перагляду яго прыярытэтаў з мэтай дасягнення духоўнай дасканаласці.
Духоўныя практыкаванні адрасаваны як духоўным, так і свецкім асобам.
Жадаючыя прыняць удзел у рэкалекцыях могуць звяртацца па тэлефонах:
+375 44 465 18 78, +375 29 205 206 7, +375 163 58 16 32, Або пісаць на e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
|