Ігнацыянскія рэкалекцыі пройдуць у Баранавічах | Друк |
Анонсы
03.10.2014 12:07

У Баранавiчах 25-30 лістапада і 2-7 снежня адбудуцца індывідуальныя рэкалекцыi на падставе духоўных практыкаванняў св. Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Таварыства Езуса — Ордэна езуітаў.

Рэкалекцыі прадугледжваюць часовае адмаўленне ад звычайных кантактаў і адасобленасць; яны паўтараюцца звычайна раз у год, спрыяючы выпрабаванню духоўнага жыцця чалавека і перагляду яго прыярытэтаў з мэтай дасягнення духоўнай дасканаласці.

Духоўныя практыкаванні адрасаваны як духоўным, так і свецкім асобам.

Жадаючыя прыняць удзел у рэкалекцыях могуць звяртацца па тэлефонах:

 +375 44 465 18 78,
 +375 29 205 206 7,
 +375 163 58 16 32,
Або пісаць на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

 
© 2003-2024 Catholic.by