Вернікі з Беларусі запрашаюцца на супольную малітву ў Вострай Браме | Друк |
Анонсы
03.10.2014 16:06

У санктуарыі ў Вострай Браме ў Вільні напярэдадні ўспаміну Маці Божай Вастрабрамскай праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусаў.

Праграма ўрачыстасцяў у санктуарыі для пілігрымаў з Беларусі:

  • 11 лістапада ў 15.00 св. Імша і набажэнства на беларускай мове ў капліцы цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай.
  • 14 лістапада ў 15.00 св. Імша і набажэнства з удзелам беларускіх вернікаў y касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай)
 
© 2003-2024 Catholic.by