Дзень засяроджанасці для моладзі пройдзе ў Шуміліне |
| Друк | |
Анонсы
|
03.10.2014 17:07 |
18 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне арганізоўваецца дзень засяроджанасці для моладзі.
Праграма:
- 17.00 — прагляд фільма
- 18.30 — вячэра (у выпадку добрага надвор’я будзе пры вогнішчы за кляштарам), час на знаёмства
- 19.30 — канферэнцыя
- 20.15 — праца ў групах
- 21.00 — прадстаўленне працы ў групах у творчай форме (сцэнкі, пантамімы і г.д.)
- 21.45 — пачатак адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, духоўныя размовы)
- 23.15 — святая Імша
- 0.00 — магчымасць індывідуальнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту да раніцы ў выбраны для сябе час
Удзельнікам неабходна ўзяць спальнікі і карыматы.
(AYU)
|