У Вярэйках адбудзецца начное чуванне для мужчын | Друк |
Анонсы
03.10.2014 17:12

18–19 кастрычніка ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца начное чуванне для мужчын. Запрашаюцца мужчыны з усёй Гродзенскай дыяцэзіі.

Пачатак — святая Імша ў 20 гадзін 18 кастрычніка. Заканчэнне — святая Імша ў 7 гадзін 19 кастрычніка.

У праграме — малітва, канферэнцыі, святая Імша, размовы.

Кантактны тэлефон:

+375 29 278 69 02     Павел

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by