У Дзятлаве адкрыецца араторый імя блл. мучанікаў з Познані |
| Друк | |
Анонсы
|
05.10.2014 13:03 |
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) запрашае 11 кастрычніка на адкрыццё араторыя імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані.
Праграма:
11.00 – святая Імша з асвячэннем скульптуры св. Яна Боско 12.30 – урачыстая праграма адкрыцця араторыя. Прадугледжаны песні, спевы, міні-тэатр, танцы.
Пасля ўсіх гасцей чакае канцэрт і пачастунак.
Адрас: г. Дзятлава, вул. Леніна, 13.
Паводле sdb.by (AG)
|