У Дзятлаве адкрыецца араторый імя блл. мучанікаў з Познані | Друк |
Анонсы
05.10.2014 13:03

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) запрашае 11 кастрычніка на адкрыццё араторыя імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані.

Праграма:

11.00 – святая Імша з асвячэннем скульптуры св. Яна Боско
12.30 – урачыстая праграма адкрыцця араторыя. Прадугледжаны песні, спевы, міні-тэатр, танцы.

Пасля ўсіх гасцей чакае канцэрт і пачастунак.

Адрас: г. Дзятлава, вул. Леніна, 13.

Паводле sdb.by

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by