Браты францішкане запрашаюць юнакоў на рэкалекцыі | Друк |
Анонсы
13.10.2014 11:49

Браты францішкане запрашаюць юнакоў (9–11 клас) на рэкалекцыі «АДКАЗнасць — крок да сябе». Рэкалекцыі адбудуцца з 26 па 29 каcтрычніка ў кляштары св. Антонія ў Івянцы.

Духоўныя практыкаванні пачнуцца нешпарамі ў нядзелю, завершацца абедам у сераду.

«Калі хочаш правесці некалькі восеньскіх дзён з Богам, лепш пазнаць Хрыста, францішканскую духоўнасць і самога сябе — прыязджай!» — заахвочваюць арганізатары.

Зацікаўленыя могуць звяртацца па тэлефонах:

+375 29 556 77 98     а. Яўген
+375 29 821 98 37     бр. Павел

або ліставаць на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by