Кармэліты босыя запрашаюць юнакоў на рэкалекцыйна-братэрскую сустрэчу |
| Друк | |
Анонсы
|
18.10.2014 09:35 |
Браты кармэліты босыя запрашаюць юнакоў (8-11 клас) на рэкалекцыйна-братэрскую сустрэчу з мэтай пазнання кармэліцкай духоўнасці, святых Кармэлю і супольнага адпачынку. Сустрэча адбудзецца з 27 па 29 кастрычніка ў Нарачы (Мядзельскі раён) у кляштары кармэлітаў босых.
Сустрэча распачнецца святой Імшой у панядзелак у першай палове дня, а завершыцца ў сераду пасля абеду.
«Запрашаем правесці некалькі дзён у супольнасці Хрыста, Яго Маці і братоў у веры на ўлонні духоўнай спадчыны Кармэлю і прыгажосці азёрнай жамчужыны Беларусі», - адзначаюць браты кармэліты.
Кантактны тэлефон для зацікаўленых: +375 44 763 72 40 а. Юрый або ліставаць на e-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(AG)
|