Сустрэча настаяцеляў манаскіх ордэнаў пройдзе ў Бараўлянах | Друк |
Анонсы
20.10.2014 14:39

Сустрэча вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі пройдзе 22 кастрычніка ў Бараўлянах.

Дакладны адрас: п. Лясны, вул. Аляксандрава 4а.

Сустрэча распачнецца ў 11.00 урачыстай святой Імшой у капліцы Маці Божай успамогі хрысціянаў пад кіраўніцтвам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які звернецца да прысутных з пастырскім словам.

Працоўнае пасяджэнне, якое распачнецца адразу пасля святой Імшы, пройдзе ў будынку Моладзевага цэнтра св. Дамініка каля капліцы. Галоўнымі мэтамі сустрэчы стануць між іншым прыняцце рабочай версіі дырэктывы Канференцыі вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі, а таксама распрацоўка плану на год, прысвечаны ў Каталіцкім Касцёле кансэкраванаму жыццю.

Усіх вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў у Беларусі сардэчна запрашаем прыняць удзел у сустрэчы.

Ад імя каардынацыйнай камісіі

кс. Віктар Гайдукевіч SDB

 
© 2003-2024 Catholic.by