Рэліквіі св. Фаўстыны Кавальскай будуць унесены ў касцёл у Новым Свержані |
| Друк | |
Анонсы
|
21.10.2014 12:25 |
29 лістапада адбудзецца ўрачыстасць унясення рэліквіі св. сястры Фаўстыны Кавальскай, апосталкі Божай міласэрнасці, у касцёл святых Пятра і Паўла ў Новым Свержані (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Рубяжэвіцкі дэканат). Урачыстасць узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Падчас святой Імшы вернікам будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі.
Пачатак а 17-й гадзіне.
Парафія сардэчна запрашае на супольную малітву.
(AG)
|